Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  2. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  3. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  4. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  5. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
  6. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  7. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
  8. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
  9. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  10. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  11. У «Беларуснафце» заявілі, што бензін у нас таннейшы, чым у Польшчы. Палічылі, хто на заробак можа купіць яго больш — беларус ці паляк
  12. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  13. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  14. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  15. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
Читать по-русски


/

Пасля звальнення з вільнюскай транспартнай кампаніі Андрэй Павук знайшоў сабе новае месца. Калі дакладней — вярнуўся на старое. Пра гэта ён расказаў «Люстэрку».

Блогер Андрей Паук во время интервью проекту "Жизнь-малина", ноябрь 2024 года. Скриншот видео youtube.com/@malina_by
Блогер Андрэй Павук. Скрыншот відэа youtube.com/@malina_by

Цяпер Андрэй Павук не толькі супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат», але і працаўладкаваўся ў Вільнюсе дворнікам — гэтым жа блогер займаўся да таго, як пайшоў кіраваць тралейбусам.

— Часам бывае, што ў «Белсата» ёсць праблемы з аплатай. І трэба, каб была падстрахоўка. Літоўскай я не ведаю, нічога рабіць не ўмею больш. На будоўлі працаваць не люблю, там цяжка. Што яшчэ застаецца? Дворнік, — патлумачыў ён свой выбар.

Дворнікам Павук уладкаваўся праз пару тыдняў пасля звальнення з транспартнай кампаніі, у сярэдзіне лістапада 2025 года. На новым старым месцы яму падабаецца, кажа ён.

— Працую колькі хачу. Першую палову дня папрацаваў, стаміўся, прамок — пайшоў. Я магу не ператамляцца. Калі снег кідаць лапатай, становіцца цёпла, даводзіцца нават расшпільвацца. Астэахандроз не прагрэсуе. Гэта як схадзіць у спартзалу, толькі там трэба грошы плаціць, а тут робіш сацыяльна карысную працу на свежым паветры, і табе яшчэ за гэта плацяць, — разважае ён.

Цяпер блогер атрымлівае 700 еўра за месяц і шукаць новую працу не плануе.

— Пакуль не выганяць, буду заставацца, — рэзюмуе Андрэй Павук.

Нагадаем, прычынай скандалу стала тое, што Павук адмовіўся размаўляць па-літоўску з дыспетчаркай тралейбуснага парку, а запіс інцыдэнту апублікаваў у сацсетках. Пасля ён сцвярджаў, што папрасіў прабачэння ў жанчыны і кіраўніцтва, але падкрэсліў, што яе абавязак — дапамагаць кіроўцам, а не вучыць іх мове.

На сітуацыю адрэагаваў мэр Вільнюса Валдас Бянкунскас. Ён назваў учынак Павука «абсалютна непрымальным» і падкрэсліў, што такім чынам беларус праявіў непавагу да літоўскай мовы і супрацоўнікаў вільнюскага грамадскага транспарту (Vilniaus viešasis transportas, VVT).

У лістападзе 2025 года Павука звольнілі. У загадзе гендырэктара вільнюскай транспартнай кампаніі Ігнаса Дэгу пра скасаванне працоўнай дамовы было сказана, што той «4 кастрычніка 2025 года дапусціў грубае парушэнне працоўных абавязкаў».

У беларуса ёсць від на жыхарства ў Літве, і Дэпартамент міграцыі краіны тады заявіў, што пакуль не збіраецца пазбаўляць яго гэтага права, піша Delfi.

«Незразумела, які закон парушыў гэты чалавек, Дэпартамент міграцыі плануе звярнуцца ў паліцыю, папросіць пра ацэнку і высновы», — паведаміла кіраўніца ведамства Эвеліна Гудзінскайце.

Чытайце таксама