Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это была рабочая схема». Выдворенная из Беларуси экс-политзаключенная рассказала, как участвовала в фальсификации выборов
  2. Беларус яро поддерживал «русский мир», но кардинально поменял взгляды. Он рассказал «Зеркалу» историю своей трансформации
  3. Белый дом перепутал Бельгию с Беларусью и включил ее в список участников «Совета мира» Трампа
  4. «Гэта нашмат цвярдзейшы арэшак». СМІ даведаліся пра яшчэ адну краіну, дзе ЗША разлічваюць змяніць уладу да канца года
  5. После аварии на теплотрассе Лукашенко заметил очевидную проблему с отоплением. Ее не могут решить по парадоксальной причине — рассказываем
  6. Эксперты рассказали, как Путин хочет использовать в своих целях созданный Трампом «Совет мира» и где возьмет необходимый миллиард
  7. На чацвер абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Кіроўцам і пешаходам — падрыхтавацца
  8. Мінскі РНПЦ паклікаў на працу медсясцёр і санітарак праз Threads. У сацсетцы спыталі пра заробкі і жахнуліся: «Доўга вы будзеце шукаць»
  9. Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава
  10. «Люди военкоматам нужны». Эксперты обнаружили новшества в осеннем призыве и рассказали, к чему готовиться тем, кому в армию весной
  11. Мінсувязі ўводзіць абмежаванне хуткасці для безлімітнага мабільнага інтэрнэту
  12. «Калі б беларускі народ перамог у 2020-м, расійскага „Арэшніка“ не было б у Беларусі». Зяленскі выступіў з жорсткай прамовай у Давосе
  13. Кремль не демонстрирует готовности к компромиссам по Украине — ISW
  14. Мужчина сделал колоноскопию и умер через три недели. Семья написала уже более 10 писем в госорганы
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.